РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хвоя
 
(Сасна)
Сiмволiка Х. шмат у чым супадае з сiмволiкай елкi, што абумоўлена наяўнасцю вострых iголак. Гэтая асаблiвасць дазваляе далучаць хвойныя дрэвы да падземнага царства, свету памерлых (параўн. «Скора i мая хвойка зашумiць» — «хутка памру»). Разам з тым Х. адрознiваецца больш «светлымi» рысамi. Вечная зелянiна, спрыяльнае «бiяполе» вакол яе сталi асновай сакралiзацыi i шанавання. Хваёвыя галiнкi ўвайшлi ў структуру асобных абрадаў. У беларускiх замовах хвоя замяшчае сабой Сусветнае дрэва: «Стаiць у бару сасна, усяму бору прыкрасна. Пад тою сасной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэслi сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзiць...» Знаходжанне Х. у сакральным цэнтры абумовiлі яе памежнае становiшча памiж рознымі светамi. У беларускай легендзе з хваiнкi, што вырасла на могiлках, музыкант робiць скрыпку, у мелодыях якой чулася жалобнае галашэнне.
Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.