РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яблыня
У міфалогіі і культуры беларусаў выступае як адна з адменаў Сусветнага дрэва: на яе вяршыні сядзіць птушка, а ў каранях размясціўся змей. Яна ўяўляе адзін з варыянтаў Дрэва жыцця, у якім захоўваецца сіла, вечнае жыццё і несмяротнасць. Носьбітамі жыццёвай субстанцыі выступаюць у першую чаргу яблыкі — узгадаем казачныя залатыя, «маладзільныя», райскія яблыкі.
 
Я. увасабляе ідэю дрэва-продка, падкрэслена сімвалізуе мацярынскі пачатак: яна вырастае на магіле кароўкі (матулі) і дае яблыкі толькі сваёй дачцэ, у Я. знаходзяць прытулак брат з сястрой, калі ўцякаюць ад Бабы Ягі. Да тых жа матываў адсылае выраз «зямля яблыкамі пахне» — блізка да смерці. Беларусы, калі на-раджалася дзяўчынка, закопвалі пад Я. дзіцячае месца, каб вырасла гэткая ж прыгожая і пладавітая. Акрамя таго, судачыненне з дрэвам як змесцівам душаў, што падтрымлівалі і апякалі, прыносіла немаўляці шчасце і дабрабыт.
 
У песеннай вобразнасці яблык станавіўся сімвалам кахання, а сама Я. параўноўвалася з нявестай.
Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.