РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Агароднікі
Сяляне, якiя пасялялiся на невялiкiх участках аямлi i выкон¬валi пэўныя павiннасцi. Паводле “ Уста¬вы на валокi” 1557, А. надзялялi ўча¬сткамі зямлi па 3 мopгi i ссялялi ў вёскi па 10-20 двароў недалёка ад фальваркў. 3а надзел А. працавалi ў велiкакняжацкiх цi памешчыцкiх маёнтках 1 дзень у тыдзень без каня, а ix жонкi - 6 дзён за лета. У час валочнай памеры (канец 30-х г. 16 ст.¬сярэдзiна 17 ст.) у катэгорыю А. пераводзiлi i чэлядзь. У 18-1-й пал. 19 ст. А. звалiся жыхары бел. вёсак i мястэчак, якiя мелi толькі хату i агарод. Напярэдаднi рзформы 1861 А. i бабы¬лi - самыя бедныя прыгонныя сяляне. у 1848 у Вiленскай i Мiнскай губ. ix было адпаведна 6,9 i 9 % ад паме¬шчыцкіх сялян, у Гродзенскай губ. у 1858 - 4,5 %.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.