РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аглоблі
Канструкцыйны элемент гу¬жавых транспартных сродкаў або сабой пару жардзiн (часцей з бярозы), прымацаваных канцамi да пярэдняй вoci калёс цi да капылоў саней. Пры запрэжцы А. амацоўваюцца з дугой гужамі ад хамута i рэгулююцца па яе шырынi атосамі, для мацавання якiх на верхнix канцах А. з унутранага боку ёсць спецыяльныя металiчныя насечкi. У выязных экiпажах А. нярэдка мелi авальны выгін у сярэдняй частцы, што стварала больш прасторы для запрэ¬жанага каня. У сохах вiцебскага i ма-гiлёўскага (падняпроўскага) тыпаў А. (вобжы) рабiлi больш кароткімі, утвараючы адзiнае цэлае з асноўнай канструкцыяй, да ix канцоў ад хамута мацавалiся пастронкi. Ва Усх. Палессi сустракалася пастроначная запрэжка з дадатковай аглобляй, што служыла сродкам тармажэння на спусках.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.