РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Агоўская размалёўка
Вiд на¬роднай творчасцi, пашыраны ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзiтава, Жорпаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгiчынскага р-нау ў канцы 19 ст.- 1960-х г.; традыцыйнае аздаб¬ленне алейнымi фарбамi мэблi, дыва¬ноў, шкляных пано-“карцiнак”, рамак для фотаздымкаў, тканiн для ўпрыго¬жвання iнтэр'ера хаты i iнш. Выкон¬валася на дрэве, шкле, палатне, цыpa¬це, паперы. Асаблiвай жывапiснасцю i хараством сакавiтай палiхромнай размалёукi, гармонiяй дэкору i формы вылучаюцца агоўскiя куфры.
 
Размалёука па шкле выявiлася ў ма¬ляваннi насценвых пано-“карцiнак” як самастойных твораў цi ў выглядзе упрыгожаных рамак для фотаздымкаў (майстры В. Бялевiч, Е. Васiлеўская, Л. Доўгер, Н. Лапыцька). Яркiя чыр-воныя, блакiтныя, жоўтыя, белыя кветкі, зялёнае лiсце i сцяблiнкi, часта абведзеныя па контурах чорнай лiнiяй, малявалiся на глыбокiм чорным, часам сiнiм фоне. Тонкімi лiнiямi вы¬разна ачэрчаны пялёсткi i пражылкi. Жывапiс нярэдка спалучаецца з аплi¬кацыяй сярэбранай цi залацiстай фоль¬гi. У кампазiцыях, эаключаных у драў¬ляныя paмкi, раслiнны ўзор перахо¬дзiць на ix. Дываны на палатне, цыра¬це, паперы вылучаюцца сюжэтна-тэма¬тычнымi кампазiцыямi свабоднай палi¬хромнай размалёўкi. Тканіны для ўпрыгожання iнтэр'ера хаты аздаблялi набiваным па трафарэтах найчасцей блакiтным цi чырвоным рытмiчным узорам па белым паркалi цi палатне. Матывы А. р.- раслiнныя (букеты, вазоны, кветкі, ягады, калоссе, яблыкi, гpyшы), зааморфныя (ластаўкi, сiнiцы, зяэюлi, галубы), антрапаморфныя (”паненка”, “кавалер”), геаметрычныя (квадраты, ромбы, прамавугольнiкi, хвалiстыя i роуныя лiнii), часта уключалi надпiсы (добрае пажаданне, проз¬вiшча майстра, год стварэння вырабу). Стыль арнаменту, каларыт А. р. мелi шмат агульнага э палiхромнай аб'ёмнай вышыўкай гладдзю на адзеннi, ручнi¬ках, падзорах для ложкаў, накiдках для падушак. Сувенiры, рэчы хатняга ўжытку, мэбля, аздобленыя па маты¬вах А. р., вырабляюцца на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, Пiнскай фабрыцы мастацкiх вырабаў, майстрамi-надом¬нікамi.
Агоўская размалёўка. Пано
Вёска Крамно Драгічынскага раёна. Размалёўка на шкле. 1960-я гг.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.