РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Агоўскія куфры
Назва куфраў, вырабаў народных майстроў з в. Агова, Опаль Iванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгiчынскага р-наў. Промысел узнiк у пач. 20 ст., poсквіту дасягнуў у 1950-я г. Паводле канструкцыi тра¬дыцыйныя А. к.: прамавугольная скры¬ня памерам прыкладна 110Х80Х60 см э пукатым векам, на 4 металiчных цi драўляных колцах, з 2 ручкамi па баках. У пач. 20 ст. ix фарбавалi у адзiн колер, акоўвалi палосамi бляхi. У 1920-30-я г. пярэднюю сценку i века багата размалёўвалi (свабодная размалеўка цi пры дапамоэе трафарэта). Палосамi фляндроўкі, што замянiла былую акоўку, плоскасць куфра падзяляецца на не¬калькi прамавугольнiкаў, якiя запаўня-юцца раслiннымi кампазiцыямi ў вы¬глядзе букетаў, вянкоў, гiрляндаў, вазонаў, лiсця, гронак ягад, калосся, фруктаў, а таксама геаметрычнымi i зааморфнымi (ластаўкi, галубы). Фон звычайна цёмна-зялёны (Агова) цi бла¬кітны (Крамно), палосы фляндроўкi белыя, колеры размалёукi - вiшнёвыя, блакiтныя, жоўтыя, светла-зялёныя. Фарбы яркiя, iнтэнсiўныя без паўто¬наў i пераходаў. Характар дэкору А. к. аналагiчны iнш. вiдам мясцовай разма¬лёукi (гл. Агоўская размалёўка) цi аздабленню адзення, ручнiкоў, дываноў. Кампазiцыi размалёукi маюць сэнсавы падтэкст, якi выражае добрыя запаветы i пажаданнi, часта напiсаныя на пя¬рэдняй сценцы куфра. Бакавыя i эад¬нiя яго сценкi звычайна размалёў¬ваюць фляндроўкай у выглядзе касой ceткi. Традыцыйна iснавала раздзяленне вытворчых працэсаў: мужчыны вы¬конвалi сталярныя i кавальскiя работы, жанчыны - размалеўку. Сярод майст¬роў вядомы Пётр i Тацьцяна Доўгеры, А. Жыдко, Д. Пiсарчук i iнш. У пач. 1960-х г. промысел прыйшоў у заняпад, у 1970-я г. адроджаны (у 1978 у в. Аго¬ва створаны фiлiял Брэсцкай ф-кi сувенiраў). Майстры вырабляюць невя¬лiкiя сувенiрныя куфэркi, размаля¬ваныя у нар. традыцыях. Яны экспа¬навалiся на многix выстаўках нар. мастацтва у краiне i эа мяжой, эахоў¬ваюцца ў Дзярж. музеi БССР, Дзярж. мастацкiм музеi БССР, Музеi стараж.¬бел. культуры IМЭФ АН БССР, музеi нар. архiтэктуры i побыту.
Агоўскі куфар. Размалёўка В. Крэдзіч
Вёска Крамно Драгічынскага раёна. 1950-я гг.
Агоўскі куфар. Размалёўка М. Юрашэвіча
Вёска Крамно Драгічынскага раёна. 1943
Агоўскі куфар. Размалёўка Т. Доўгер
Вёска Агова Іванаўскага раёна. 1950-я гг.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.