РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адыходніцтва
Часовы адыход сялян з месц пастаяннага жыхарства на заработкi ў раёны развiтой прамысловасцi i сельскай гаспадаркi ўнутры краіны, а таксама за мяжу. Пачалося ў перыяд позняга феадалiзму (прыкладна з 17 ст.), выклiкана узмацнен¬нем феадальнай эксплуатацыi i развiццём таварна-грашовых aдносін. Па¬шырылася пры капiталiзме як вынік абеззямелення i дыферэнцыяцыi сялянства, збяднення дробных гаспадарак, росту рыначных aдносінc i грамадскага падзелу працы. Садзейнiчала павышэн-ню класавай самасвядомасцi сялянства i рэвалюцыянiзацыi вёскi. Адыходныя сяляне з'яўлялiся адной з крынiц фар¬мiравання прамысловага i с.-г. прале¬тарыяту Pacii. А. у Расiю, на Украіну, у Прыбалтыку узаемна узбагачала матэрыяльную i духоўную культуру cycеднix народаў.
 
На Беларусi iснавалi 2 формы А.: неземляробчае (лесанарыхтоўка, сплаўны nромысел, бурлацтва, будаўнiцтва крэпасцей, каналаў, шашэйных i чыгуначных дарог, вознiцтва, адыход на шахты Данбаса, цукровыя заводы Украіны, на прадпрыемствы Масквы, Пецярбурга i iнш. гарадоў) i земляробчае (на сезонныя работы да памешчыкаў за межы свайго павета, губернi i краю). 3 Магiлёўшчыны i Мiншчыны сяляне часцей iшлi на Украіну i ў Расiю, з Вiцебшчыны i Гродзеншчыны - у Прыбалтыку i Польшчу. У 1880 - я г. земляробчае А. склала каля палавiны агульнай колькасцi сялян - адыходнiкаў. 3 Беларусi ў 1890-я г. штогод адыходзiла на зара¬боткi каля 300 тыс. чалавек.
 
3 цягам часу асобныя вiды адыходных промыслаў развiвалiся, другiя скарачалiся цi знiкалi. У cувязi з пабудовай чыгунак страцiла значэнне вознiцтва, буксiрнае параходства выцiснула бурлацтва. Маштабы работ на лесанарыхтоўках i лесасплаве паступова павялiчвалiся, узрастала А. на прамысловыя прадпрыемствы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.