РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ажурнае ткацтва
Від народнага ткацтва. Найбольшае распаўсюджанне мела ў канцы 19 - пач. 20 ст. на Вiцебшчыне, сустракалася на Палессi i Падняпроўі. Ажурныя тканіны (рэдчыкi) для фiранак, полагаў, ручнiкоў, абрусаў, посцiлак выраблялi з iльну poзнымi спосабамi: разрэджанай пераборкай у бёрда i парнай перавiўкай нiцей асновы ў працэсе ткання; пропускам незатканых падоўжаных i папярочных палосак з далейшай перавіўкай у іх свабодных ніцей асновы і ўтку. А. т. вызначаецца шэра – белым серабрыстым каларытам, дакладнасцю ажурнага арнаменту.
Ажурнае ткацтва
Тэхніка выкананьня ажурнага ткацтва
Ажурнае ткацтва
Ажурнае ткацтва
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.