РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аканіцы
Створкi для засцярогi акон знадворку. Прататыпам А. былi заcaўкi, якiмi закрывалi незашклёныя валакавыя вокны курных хат; з пашырэннем зашклёных акон заменены cтворкамi (спачатку адной, затым па дзве) на завесах. Разам з лiштвамi складаюць дэкаратыўнае абрамленне акна i адпаведна аздаблююцца. Най¬больш пашыраны спосаб дэкарыраван¬ня - прафiляваная апрацоўка дошак i брускоў (па Паазер'i - дыяганальнае шаляванне), расфарбоўка, зрэдку трохгранна-выемчатая разьба ui прапiлоўка. У мураваным гаспадарчым дойлiдстве (крамы, свірны) бытавалi i металiчныя А., часам дэкарыраваныя па-мастацку апрацаванымi жалезнымi стужкамi. У сучаснай нар. Архiтэктуры А. бытуюць пераважна на У Беларусi: выконваюць гал. чынам дэкаратыўную ролю
Аканіцы
Вёска Старое Сяло Веткаўскага раёна
Акенцы ў клецях і сенцах
Аканіцы
Вёска Моцеўкі Міёрскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.