РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Акно
Канструкцыйна-мастацкi элемент будынка, што служыць для асвятлення, iнсаляцыi i натуральнай вентыляцыi памяшканняў. Першапачаткова функцыi А. выконвалi невялi¬кiя адтулiны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якiя закрывалi засаўкай (валакавое А.), пазней шклом. У наш час такога тыпу вокны захавалiся ў клецях, хлявах, сенцах. Больш дасканалыя вокны маюць 2 кан¬струкцыйныя вырашэннi: раму навешваюць на вушакi або на каробку (дылю), што ўстаўляецца ў аконны праём. У канструкцыю А. уваходзяць рамы, падаконнiк, лiштвы i aкaнiцы. Рама звычайна мае 3-4-6 шыб (у 16-17 ст. у сядзiбах - да 30 i болей). Да 19 ст. замест шкла часта выкарыстоў¬валi спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пyxiы жывёл, палатно; зiмою вокны прыкрывалi знадворку саламянымi мaтaмi, каб лепш захоўваць цяпло ў хаце. Колькасць А. залежала ад планipоўкi хаты. 3вычайна рабiлi 2 А. ў падоўжнай сцяне, што выходзiла на двор, i адно - у тарцовай - на гал. фасадзе. Такое размяшчэнне А. спрыя¬ла стварэнню ў хаце «краснага кута». Чацвёртае А. (у глухой сцяне памiж печчу i гал. фасадам) рабiлi толькi ў асобных мясцовасцях (Драгiчынскi, Iвaнaўcкi, Асiповiцкi i iнш. раёны). У 2-й пал. 19 ст., калi пачала мяняцца планiроўка жылля (падзел хаты на залу i спальню), у тарцовай сцяне, што вы¬ходзiла на вулiцу, рабiлi па 2 А. Месца А. на фасадах, ix форма адыгрываюць вялiкую ролю ў стварэннi мастацкага аблiчча будынка. Аканiцы, надаконныя i падаконныя лiштвы - традыцыйныя элементы аздобы хаты. Сучасныя вокны маюць шыбы значных памераў, робяцца з падвойнымi paмaмi, з форткамi; рамы не прыбiваюць да каробкi, а падвешваюць на металiчных завесах, та¬кое А. адчыняецца. У вясковых хатах на зiму ўстаўляюць дубальты.
Акно
Горад Гомель
Акно хаты
Вёска Шылавічы Чачэрскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.