|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Альтанка
|
Летняя дэкарыраваная паркавая пабудова каркаснай канструкцыi для адпачынку, сховiшча ад непагадзi. Часцей драўляная цi мураваная, была абавязковым архiтэктурным кампанентам рэгулярнага парку панскiх сядзiб. Звычайна размяшчалася ў маляўнiчай яго частцы, паблiзу paкi, возера цi штучнага вадаёму. Най¬большае пашырэнне на Беларусi мела ў 18 ст. у пейзажах i рэгулярных парках стыляў барока i класiцызму. Часцей мела выгляд ратонды (квадратнай, 8-граннай, круглай у плане), завершанай шатровым або купальным пакрыццём. У наш час размяшчаецца ў гарадскiх парках i прыгарадных зялёных зонах, на дачных участках, у дварах дамоў, школ, дзiцячых садоў, на аўтобусных прыпынках.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|