РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аляксей
Прысвятак у нapoдным календары (адзначаўся 17 caкaвiкa с. ст.). У гэты цёплы веснавы дзень (таму называлi яшчэ А. цёплы, веснавы) чакалi прылёту буслоў, у некаторых рэгiёнах пачыналi сеяць лён, авёс (“Аляксей coxi чэша, хамуты строе”). У прырэчных вёсках А. лiчыўся днём рыбалова, калi дазвалялася рамантаваць ceткi (“Аляксей сецi садзiць, лодкi смалiць”). Бортнікi на А. падглядалi пчол: “На цёплага Аляксея рыба iдзе на нераст, карова на верас, а бортнiк на хвою”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.