РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Анамастыка
 
Паходжаньне: грэч. onomastikos якi адносiцца да наймення; iмя, назва
Раздзел мовазнаўства, што вывучае паходжанне, структуру i функцыянiраванне ўласных iмён i назваў. Уключае антрапанiмiку, тапанiмiку (падзяляецца на айканiмiку, гiдраніміку, мiкратапанiмiку), этнанiмiку. Уключае таксама тэанiмiку, заанiмiку i iнш., што вывучаюць адпаведна ўласныя iмёны багоў i мiфалагiчных iстот (Пярун, Лясун, Вадзянiк), клiчкi жывёл (Жучка, Лыска) . Анамастычны матэрыял - своеасаблiвы хавальнiк шматлiкiх, часта не зафiксаваных iнш. крынiцамi фактаў гісторыі, культуры, мовы народа.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.