РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ангобная размалёўка
 
(Ангоб)
 
Паходжаньне: франц. engobe
Аздабленне керамiчных вырабаў вадкім растворам тонка змолатай глiны iншага колеру. На¬носяць пэндзлем, пульверызатарам, палiваннем на сыры, высушаны цi абпалены выраб (посуд, кафлю, дроб-ную пластыку), якi пакрываюць празрыстай палiвай, потым абпальваюць. На Беларусi вядома з 12 ст. (ганчарны посуд, керамiчнын плiткi, дробная пластыка з раскопак Гродна, Пiнска, Турава, Навагрудка, Полацка). У гарад¬cкім ганчарстве дасягнула росквіту ў 17 -18 ст.: сталовы посуд аздаблялi канцэнтрычнымi колцамi, зiгзагамi, раслiнным узорам, кафлю - геральдычнымi, раслiннымi, зааморфнымi матывамi. У 18 ст. керамiчныя вырабы нярэдка поўнасцю палiвалi белым ангобам, што iмiтавала фаянсавыя i фарфоравыя вырабы. З 19 ст. А. р. пашырылася i ў вясковым ганчарстве (гл. Бабiнавiцкая кepaмiкa, Гараднянская кepaмiкa). Канцэнтрычныя колцы, прамыя i хвалiстыя паяскi, разеткi, раслiнны узор, кропкi наносiлi пэн¬дзлем цi ражком (Kapoвін рог з дзiркай на канцы) у працэсе вытворчасцi посуду на ганчарным крузе. Асаблiвага развiцця А. р. ў выглядзе шырокiх гладкiх i расчасаных хвалямi паясоў (фляндроўка) дасягнула ў сярэдзiне 20 ст. ў аздабленнi iвянецкай кepaмiкi. А. р. шырока выкарыстоўваюць сучасныя майстры-ганчары, мастакi-керамicты.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.