РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Андарак
Паясное адзенне бел. жан¬чын - спаднiца з шарсцяной цi паўшарсцяной саматканкi ў клетку або ў падоўжныя цi папярочныя палосы. Лакальная назва даматкан, сукня. Шылі з 3-5 полак, вытканых у 2 - 3 нiты. Малюнак утвараўся на вохрыстаружовым, вiшнёвым, сiнiм, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элементамі дэкору служылi запрасаваныя складкі, вышыўка, нашыўкi карункавых тасёмак, стужак. У канцы 19 – пач. 20 ст. найбольш распаўсюджанымi былі клятчастыя А. (чырвона-чорныя клеткі размяшчалiся па ўciм полi – ваўкавыска - камянецкі строй). Паступова да чорнага i чырвонага колераў пачалі дабаўляць зялёны, ружовы, жоуты і інш. У паўд.-зах. i цэнтр. р-нах Беларусі пераважалi А. ў папярочныя палосы ( ляхавiцкi строй, пухавiцкi строй) ,ва ўсх.- у падоўжныя (шырокiя чырвоныя перамяжалiся з больш вузкімі белымi паскамi). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія i iнш. А. Святочныя А. абавязкова гафрыравалi (складзены у складкі А. клалi на ўслон, накрывалi чыстым ручнiком i прыкладвалi гарачым хлебам). Вядомы на ўсёй Беларусi, за выключэннем паўн.- зах. раёнаў; ва ўсх. i паўд.-ўсх. раёнах А. былi з прышыўным лiфам. Выйшаў з ужытку ў 1920 –я г., у Зах. Палессi - у 1930-я г.
Андарак
Вёска Збляны Лідскага раёна. 1920-я гг.
Андарак
Вёска Вялікае Палесьсе Ляхавіцкага раёна. Пачатак XX ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.