РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Андрэй
Прысвятак народнага календара, якi адзначаўся 30 лiстапада с. ст. (хрысцiянскае свята апостала Андрэя Первазванага). Адметнае варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна варажылi на суджанaгa). Акрамя агульных форм варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення і г. д.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, “высявалi” насенне лёну цi канапель ля калодзежа, ля палонкi або ў пасцелi i прыгаворвалі: “Святы Андрэю, канапелькi сею, дай мне знаць, з кiм буду век каратаць” (калi кінутae ў агародзе насенне вясной добра прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслiвы шлюб). Каб жадапнi лепш збывалiся, дзяўчаты цэлы дзень стараліся вытрымлiваць пост i пазбягалi размоў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.