РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апартаменты
 
Паходжаньне: ад франц. appartement кватэра
Група жылых i дапаможных пакояў, звычайна на адным паверсе, выдзеленых у адзiн комплекс для пражывання пэўнай асобы. У бел. сядзiбна-палацавым дойлiдстве вядомы з 16 ст. ў будынках шляхты i магнатаў, дзе iснaвaў падзел на жылую i парадную цi гаспадарчую палавiны. Жылая палавiнa аддзялялася ад aстaтнix частак дома сенцамi. Прасцейшы варыянт А.¬ аб’яднаныя ў адзiны блок жылое па-мяшканне i адна цi некалькi камор. У 16-17 ст. вядомы i больш складаныя паводле планiроўкi А., у якiя ўваходзiлi жылыя пакоi, алькеж, каморы, дадатковыя сенцы i г. д. (в. Ішкалдзь Баранавiцкага, в. Грозава Капыльскага р-наў, г. Паставы) . У багатых палацах 17-19 ст. А. мелi больш складаную будову памяшканняў, яны часам займалi цэлы паверх (г. п. Наваельня Дзятлаўскага р-на, г. Камянец). У 2-й пал.- 19-20 ст. прынцып стварэння асобных А. выявiўся ў секцыйных, блакiраваных i iнш. дамах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.