РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аплікацыя
 
Паходжаньне: ад лац. applicatio прыкладванне
У народным мастацтве, спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) шляхам нашывання цi наклейвання на аснову (тканiну, паперу, дошку, скуру) кавалачкаў матэрыялу iнш. колераў цi фактуры (тканіны, паперы, скуры, саломкi i iнш.); твор, выкананы такiм спосабам. На Беларусi А. аздабляюць адзенне, куфры, шкатулкi i iнш. рэчы.
 
А. каляровымi баваўнянымi шнурамi (кacнiкaмi, касiцамi), палоскамi тонкай скуры, сукна ўпрыгожвалi традыцыйнае жаночае i мужчынскае суконнае адзенне. У 19-1-й пал. 20 ст. на Палессi А. арнаментавалi сарочкi, фартухi, спаднiцы, галаўныя ўборы, кажухi (кобрынскi строй, мотальскi строй), жаночыя кабаты (калiнкавiцкi строй, турава-мазырскi строй). Ужы-валiся каляровыя палоскi caціну, разнаколерная тасьма, стужкi, гузiкi i iнш., якiя нашывалi ў выглядзе хвалепадобных лiнiй, геаметрычных i стылiзаваных раслiнных узораў. На Вiцебшчыне (часткова на Магiлёўшчыне i Гомельшчыне) А. з кавалачкаў каляровых ткaнiн упрыгожваюць плоскiя падушачкi-падручнiкi. Драўляныя куфэркi, шкатулкi, сальнiцы, paмкi для фатаграфiй i люстэркаў аздабляюць А. аднатоннай цi палiхромнай саломкай. На Мiншчыне i Гродзеншчыне (Старадарожскi, Любанскi, Cмapгoнcкi, Ашмянскi р-ны) У тэхнiцы саломкавай А. робяць насценныя дываны, кампазiцыя якiх аналагiчна тканым i маляваным дыванам.
Аплікацыя саломкай на тканіне (фрагмэнт дывана)
Вёска Рухава Старадарожскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.