|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Арсенал
(Цэйхгауз)
Паходжаньне:
франц. arsenal, iтал. arse¬nale ад араб. дар ac-сiнаа - майстэрня, цэйхгауз - ням. Zeughaus ад Zeug зброя+Наus дом
|
Будынак, прызначаны для захавання зброi i боепрыпасаў, часткова для ix вырабу i рамонту. На Беларусi ўзводзiлiся ў гарадах, буйных замках i сядзiбнапалацавых комплексах. Гэта былi вялiкiя драўляныя цi мураваныя 1- або 2-павярховыя будынкi. У ix вылучалiся памяшканнi, дзе захоўвалiся неабходныя для абароны гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль i г. д. У невялiкiх шляхецкiх сядзiбах функцыi А. выконвалi лямусы, скарбнiцы.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|