РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асець
 
(Восець)
Старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкi збажы¬ны, канапель, iльну. Лакальная назва асетка. Канструкцыйна больш склада¬ная, чым ёўня. Найчасцей А. ставiлi ўнутры гумна ля тарцовай сцяны, процiлеглай варотам, зрэдку - за гумном. Звычайна гэта квадратнае ў плане 2-яруснае збудаванне з iмшанымi сценaмi. Упоравень з падлогай рабiлася квадратная адтулiна, праз якую выгра¬балася зерне. Замест дзвярэй на узроўнi 7-8-га вянкоў рабiлася вялiкая адтулiна, праз якую падавалi снапы i залазiлi у А. На цапнiкi, што раазмяшчалiся на 2-м ярусе, ставiлi снапы для сушкi. У глiнабiтнай падлозе А. выкопвалася яма глыбiнёй да 2 метраў, у якой знаходзiлася печ, абкладзеная каменнем. Печ мeлa некалькi люхтаў i чарэннем выходзiла ў 1-ы ярус. Нагрэтае паветра трапляла ў верхняе аддзяленне, дзе знаходзiлася збажына. У час сушкi абедзьве адтулiны шчыльна зачынялiся.
 
А. была больш надзейная ў супрацьпажарных адносiнах, таму што чалес-нікi (уваходная выемка ў нечы) былi iзаляваны ад унутранай часткi пабудовы. Нягледзячы на вiдавочную перавагу, А. не атрымала паусюднага пашырэння на Беларусi. Найбольш яна была пашырана ў Магiлёўскай, Вiцебскай, на Пн Гомельскай i часткова Мiнскай абласцях.
Асець. Чарцёж (папярэчны і падоўжны разрэзы)
Гумно з асецьцю ля тарцовай сьцяны. Плян
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.