РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Астрог
Стараж. абарончая канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сцяны з вертыкальна або нахiлена ўкапаных у зямлю завостраных зверху бярвёнаў вакол замка, гарадзiшча, пасада. На Беларусi вядомы з часоў жалезнага веку, пашыраны ў абарончым будау¬нiцтве 9-14 ст. У драўляных замках 16-18 ст. выцеснены гароднямi i тэра¬caмi, але выкарыстоўвалiся на менш важных участках абароны i пры не¬абходнасцi хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомы ў замках Вiцебска, Полацка, Мазыра, Mінскa, Рагачова i iнш., таксама як агараджальная канструкцыя феадальных сядзiб (Дастоева Іванаўскага р-на). 3амкавыя А. мелi у вepxнix частках баявыя галерэi з абламaмi i стрэшкамi з дранiцы або гонты ў завяршэннi. А. называлася i ўмацаваная частка горада, абнесеная такой сцяной (у Мазыры, Крычаве). А. феа¬дальных сядзiб рабiлiся ў выглядзе простага частаколу без баявых галерэй. Taкiмi частаколамi часам акружалi вёскi, мястэчкi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.