РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аўдакея
Прысвятак у народным календары, якi часам лiчылi першым днём вясны (1 caкaвікa с. ст.). На¬зывалi таксама Аўдакей, Яўдока. Царква прымеркавала да яго дзень хрысцiянскай пакутнiцы Еўдакii. Меў некаторыя правiлы, якiя датычылiся ў асноўным жанчын - забаранялася прасцi, дазвалялася толькi сукаць гато¬выя нiткi, рэзаць што-небудзь можна было толькi авечымi нажнiцамi. З дня А. ў некаторых мясцовасцях пачыналi гуканне вясны. Стан прыроды ў гэты дзень (сыход снегу, галалёд) адлюстраваны ў прымаўцы “Ha Яўдоку голы бокi». З днём А. былi звязаны шмат¬лiкiя метэаралагiчныя i гаспадарчыя прыкметы: калi на А. вол напецца з-пад cтpaxi, то вясна будзе цёплая; цёплы дзень А. абяцаў удалы сенакос, дажджлiвы - ураджай жыта, мароз¬ны - пагражаў памарозiць грэчку ў час цвiцення, завiруха удзень А.- увесь год чакаўся халодны i неўраджайны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.