РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аўкштайты
Лакальная назва насельнiцтва ўсх. i цэнтр. часткi Лiтоўскай ССР. Этымалогiя назвы звязана з тапанiмам Аўкштайтыя (ад лiтоуск. aiikstas, aiikstis высокi, вышыня). У пiсьмовых крынiцах тэрмін “A.” упер¬шыню сустракаецца ў Дуабургскай хронiцы пры апiсаннi падзей 1294-1300. 3аймалiся ворыўным земляробствам, жывёлагадоўляй. У эпоху сярэднявечча А. склалi ядро старажытналiтоўскай народнасцi i ў далейшым з жэмайтамi (жмуддзю) i iнш. балцкiмi групамi Лiтвы кансалiдавалiся ў адзiны лiтоўскi этнас.
 
Пад назвай А. звычайна разумелi ўласна лirоуцаў, часам - лiтвінаў, якiя жылi на землях Усх. Лiтвы. Распаўсюджанне назвы А. у 19-20 ст. звязана з этнанiмiчнай дыферэнцыяцыяй памiж уласна лiтоуцамi (lietuviesi) i бел. лiтвiнамi (асiмiляваныя беларусамi цi палякамi балцкiя групы насельнiцтва). У складае А. выдзяляюць лакальную групу дзукаў, якая характарызуецца асаблiвасцямi мовы (дзеканнем) i этна¬генетычнага паходжання. Цесныя мiжэтнiчныя кантакты памiж А. i беларуса¬мi абумовiлi блiзкасць i падабенства ix матэрыяльнай i духоўнай культуры.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.