РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ахвярапрынашэнне
Абрад за¬дабрывання звышнатуральных сiл (духаў прыроды, духаў продкаў, багоў i iнш.) прынясеннем iм дароў, у т. л. жывых iстот. Узнiкла ў перыяд за¬раджэння рэлiгiйных уяўленняў праiснаванне звышнатуральных сiл, якiя нiбыта маглi паўплываць на зыход палявання, ураджай, прыплод жывёлы, лёс людзей. Славяне задабрывалi духаў прыроды, памерлых родзiчаў. У стара¬жытнасцi ўсх. славяне ў выпадку cмepцi князя забiвалi i хавалi або спальвалi разам а iм яго жонку, нявольнiц, коней, лiчачы, што ўсё гэта спатрэбiцца яму ў замагiльным жыццi. Простыя людзi ў труну з нябожчыкам клалi яго асабiстыя рэчы (нож, крэсiва, пазней люльку з тытунём). У перыяд язычнiцтва ахвяры прыносiлi ў выглядзе ручнiкоў, палатна, рытуальнай ежы да велiзарных дрэў, незвычайных па форме камянёў, кры¬ніц. 3 пашырэннем хрысцiянства ў месцах язычнiцкiх пакланенняў пачалi будаваць цэрквы, каплiцы, а крыніцы, камянi, дрэвы аб’яўлялi святымi про¬шчамi i праводзiлi каля ix богамаленнi ў перыяд феадалiзму i капiталiзму цapкоўнікi патрабавалi ад веруючых усё больш шчодрых А. Варварскiя формы А. богу людзей сустракалiся толькi сярод старавераў (прыхiльнiкi пратапопа Авакума спальвалi сябе). Рэшткi А. у той цi iнш. ступенi захавалiся ў наш час у каталiцызме і праваслаўi (запальванне свечак i лампад, прынашэнне у царкву цi касцёл вышытых сурвэтак, ручнiкоў, палатна, грошай, вешанне вышытых ручнiкоў, фартушкоу i iнш. на крыжы ля дарог, на могiлках, зрэдку ля “святых” прошчаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.