РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ашчэп
Самалоўная нерухомая пастка на невялiкiх пушных звяроў (кунiц, норак, тхароў i iнш.). Лакальная назва вошчап. Вырабляўся з падручных матэрыялаў (бярвёнаў, плашак, жэрдак). 3-за грувасткасцi i вялiкай вaгi А. выкарыстоўваўся там, дзе быў зроблены (на звярыных пераходах цi ў месцах ix жыхарства, ля вадапояў). Асноўную частку А. складалi ciмкa, падпорны калок i шнурок. Пры дакрананнi да ciмкi цi прывязанай да яе прылады верхняе бервяно падала на нiжняе i забiвала звера.
Ашчэп. Агульны выгляд і плян
1 - шнурок; 2 - падпорны калок; 3 - сімка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.