РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баба6
Традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання невада пры зiмовай лоўлi рыбы. Мае выгляд кубла без дна з дзвюма крыжавiнамi Унутры. Насаджваецца на вось, вертыкальна ўстаноўленую на санях. Прыводзiцца ў рух пры дапамозе жэрднi, што ўстаўляецца ў выемкi ў верхняй частцы Б. Caнi ўтрымлiваюцца на месцы вяроўкамi з кpукaмi. Найбольш характэрна для рыбалоўства ў Паазер’i.
Бабы для падцягваньня невада пры зімовай лоўлі рыбы
Гарадскі пасёлак Асьвея Верхнядзьвінскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.