РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабіна лета
У народным календары цёплая пара ў канцы верасня - пачатку кастрычнiка. Днi Б. л. надыходзiлi пасля значнага пахаладання. На Бела¬pyci бывае амаль штогод i прадаўжаецца ад некальк;х дзён да двух тыдняў. Такая назва паходзiць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе i ў полi, а магчыма ад таго, што гэта кароткае «лета» атаясамлiвалi з кapoткiм «бабiным векам». Пагодлiвае надвор'е спры¬яла ўборцы гароднiны, копцы бульбы, у гэты час церлi і трапалi лён i каноплi. 3 назвай Б. л. звязана шмат нар. песень. На Мядзельшчыне Б. л. называлi тыдзень перад пaкровамi, калі праводзiлася варажба на «шчаслiвую бабулю» (бабку). Усе днi Б. л. загадзя размяркоўвалi паміж практыкуючымi ў наваколлi бабкамі-навітухамi: напр., панядзелак - Тэклі, аўторак - Юстыны, серада - Марцэлi i г. д. На чый дзень выдавалася сонечнае і ціхае надвор'е, лiчылася, што рука ў той бабулі лёгкая i шчаслiвая, адпаведна i роды будуць лёгкiя, дзiця - шчаслiвае. «Светлая варажба» надавала упэўненасць будучым мацi ў паспяховым заканчэннi ix цяжарнасцi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.