РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабінавіцкая кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з в. Бабiнавiчы Лёзненскага р-на. Промысел узнiк у старажытнасцi, найбольшага росквіту дасягнуў у 19-1-й пал. 20 ст. 3 высакаякасных сiнix i чырвоных глiн з дамешкам дробнага рачнога пяску i жарствы выраблялi чорназадымленую i гартаваную кepaмiку (апошнюю загартоўвалi ў абвары). 3 пач. 20 ст. пашырана паліванне. Kepaмiку аздаблялi белай ангобнай размалёўкай у выглядзе завiткоў, зiгзагаў, кропак (наносiлi з дапамогай кapoвiнaгa рога з дзiркай) i налiвалi ў сярэдзiне i звонку (у верхняй частцы) бясколернай, зялёнай цi карычневай палiвай. Акрамя гаспадарчага посуду (збанкi, гаршкi, спарышы, мicкi, слoiкі), выраблялi ўтылітарна - -дэкаратыўны (цукарнiцы, цукерачнiцы, маслёнкi, вазы) i фiгурны посуд ў выглядзе фiгур жывёл, цацкi, скарбонкi, бочачкi-барылкi, попельнiцы з ляпнiнай. Высокiя мастацкiя якасцi надавалi ёй папулярнасць на значнай тэр. ўсх. Вiцебшчыны і Магiлёўшчыны, вырабы вывозiлi ў Оршу, Багушэўск, Смаленск, Лёзна, Дуброўна i iнш. У 1930-50-я г. у Бабiнавiчах працавала арцедь «Чырвоны палiўнiк». Промысел iснaвay да пач. 1980-х г. Калекцыi Б. к. зберагаюцца ў Дзярж. музеi БССР, Музеi стараж.-бел. культуры IМЭФ АН БССР.
Бабінавіцкая кераміка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.