РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабкі2
Спосаб сушкi снапоў у полi. Ужываўся пераважна для сушкi зжатага жыта, радзей пшанiцы. 3вычайна Б. ставiлi з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа з чатырох бакоў пад нахiлам прыстаўлялi па аднаму снапу, потым у прамежкi памiж iмi яшчэ чатыры снапы, апошнiм - дзесятым - накрывалi Б. Сцяблы з калоссем гэтага снапа заломвалi каля перавясла, каб атрымалася “веер-шапка”. Яна засцерагала астатнiя снапы ад дажджу i мацавала Б. У добрае надвор’е “шапку” здымалi, каб зерне ў снапах высыхала хутчэй. У паўд.-зах. i зах. паветах Беларусi (Брэсцкiм, Кобрынскiм, Пружанскiм, Baўкaвыcкiм, Лiдскiм, Ашмянскiм), У некаторых цэнтр. i паўд. паветах Мiнскай губ. (Койданаўскiм, Бабруйскiм, Слуцкiм, Рэчыцкiм, Рагачоўскiм, Пiнскiм, Мазырскiм i iнш.) Б. называлi мэндлiкамi, мэндлямi. На У i ПдУ Беларусi (у Клiмавiцкiм, Аршанcкiм, Чэрыкаўскiм, Гомельскiм, Чавуcкiм, Горацкiм i iнш. паветах) Б. часам называлi дзесяткi, стаякi, cтaўкi. У паўн. паветах, дзе клiмат больш вiльготны, часам ставiлi меншыя Б. (з 6 снапоў), каб зерне ў калоссi i салома ў снапах прасыхалi хутчэй.
Бабкі
Вёска Селішча Драгічынскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.