РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабровыя гоны
Месцы рассялення баброў, бабровыя калонii. Лакальныя назвы баброўня, гоны, жэрамя. 3 часоў Кiеўскай Pyci знаходзiлiся ў прыватнай уласнасцi прывiлеяваных колаў грамадства. У Вял. кн. Лiтоўскiм Б. г. належалi тым уласнiкам, на чыёй зямлi знаходзiлiся. 3даўна былi пад аховай закона. Паводле “Рускай прауды”, за крадзеж бабра спаганяўся штраф. Артыкулам “Пра бабровыя гоны” Статута Вял. кн. Лiтоускага 1529 запаведнасць Б. г. замацавана законам. Пад пагрозай штрафу забаранялася абкошваць, абворваць i секчы лазу вакол Б. г. на адлегласцi кiнутай палкi. 3а паляванне на бабра прадугледжваўся штраф (за карага бабра капа грошай, за чорнага - дзве). Статут Вял. кн. Лiтоускага 1588 павялiчыў штраф удвая. Лоўляй баброў i наглядам за Б. г. займалiся 6a6poўнікi. У вялiкiх маёнтках за ix працай наглядаў баброўнiчы. У 1551 полацкая i вiцебская шляхта дамаглася выдання “Устaвы аб людзях паходжых”, паводле якой павiннасць лавiць баброў была пашырана на вольных сялян. Лавiлi баброў адмысловымi сеткамi, капканамi, стралялi з лука, стрэльбы .. У наш час паляванне на баброў дазваляецца па лiцэнзiях.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.