РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баброўнікі
Катэгорыя феадальна¬залежных сялян у 15-18 ст., асноўнай павiннасцю якiх было паляванне на баброў i ахова 6а6ровых гонаў. Падпа¬радкоўвалiся баброўнiчаму, службоўцу са шляхты. 3 1551 згодна “Уставы аб людзях паходжых” павiннасць лавiць баброў была пашырана i на вольных сялян. 3а работу Б. атрымоўвалi кожнага пятага бабра або падчарэўе ад кожнага злоўленага звера. 3ямельны надзел Б. у 16 ст. быў каля 1 валокi (вызваленай ад ycix падаткаў), да сярэдзiны 18 ст. паменшыўся напалову. У сувязi з драпежнiцкiм знiшчэннем звяроў у 18 ст. бабровы промысел страцiў эканам. значэнне i Б. злiлiся з iнш. катэгорыямi насельнiцтва.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.