РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аржавень
 
(Аржавеньнік)
Нячысьцік, які жыве ў аржавеньнях — багністых мясьцінах, быццам пакрытых іржою. Нават узімку яму не ўдаецца закрыць свайго жытла — бура-жоўтыя плямы з-пад сьнегу і леду выдаюць знаходжаньне. Аржавень уяўляўся брудна-рудым, пакрытым іржавымі прыліпамі, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сьцябліна хвашча, нагамі. Увесь час ён адрыгвае і выклікае агіду ва ўсіх нячысьцікаў і ў жывых істотаў. Рэдкаю яго здабычаю можа стаць жывёла, якая, ратучыся ад драпежнікаў, забягае ў балота, або чалавек, што забрыў у глуш у нецьвярозым стане. Аржавень спакайнейшы за сваіх братоў — Багніка і Балотніка. Лета не высушвае аржавеньні, а людзям не трэба неўрадлівая зямля, і нячысьцік, лежачы на дне, абрастае ліпучымі слаямі і падтрымлівае каламуць у аржавеньні.
           У. Васілевіч

Глядзіце таксама: Нячысцікі
Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.