РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабруйская кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйска. Промысел вядомы з дaўнix часоў. У канцы 19- пач. 20 ст. у Бабруйску працавала каля 60 майстроу. Выраблялi дымлёныя (т. зв. сiнiя), а з 1930-х г. палiваныя рэчы. Рабiлi посуд: гаршкi, збаны, гладышы, глякi, слаi, формы, мiскi, макатры, вазоны, талеркi, букетнiкi, вугольнiкi (4 гаршчочкi, злучаныя разам i змацаваныя ручкай) i iнш. Выраблялi таксама дробную пластыку (бараноў, iльвоў, мядзведзяў), цацкi. Гаршкi, мiскi, макатры, вазоны былi 5 памераў, кожны з якiх меў сваю назву: вярэйка (гаршчок каля 4 л), абеднiк (2 л), укладыш большы (1 л) i iнш. Своеасаблiвасць мастацкага выгляду кеpaмiкi вызначалi мясцовая cыpaвiнa, майстэрства paмeснiкaў, тэхналагiчны ўзронень вытворчасцi, традыцыi. Б. к. вылучаюць своеасаблiвыя прапорцыi, спалучэнне бясколернай палiвы з багатым каларытам светла-чырвоных глiн, сцiплае дэкарыраванне абводкамi i штампiкамi, асаблiвасцi ў канструкцыi накрывак i ручак. У наш час у Бабруй-ску працуе цэх мастацкай кepaмiкi аб'яднання “Беларуская мастацкаи кеpaмiкa”, створаны на базе ганчарных рамесных майстэрняў.
Бабруйская кераміка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.