РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабылі
Катэгорыя збяднелых беззя¬мельных сялян у 16-19 ст. Назва перайшла з Рус. дзяржавы. Большасць Б. жылi ў вёсках, некаторыя - у гарадах i мястэчках, займалiся рамяством, дробнымi промысламi, наймалiся на розныя работы. Многiя (напр., халупнікі) мелi ўласную хату (халупу), невялiкую колькасць жывёлы. Iншыя займалi камору або кут у чужых дамах i называлiся каморнікамі, кутнікамі. Тэрміны «Б.», “кутнікі” найбольш пашы¬раны на У. Беларусi, тэрмiн «каморнiкi» - на 3. Асноўнай павiннасцю Б. была бабыльшчына - грашовы аброк (чынш) ад 1 да 4 злотых у год. У асобных уладаннях у 2-й пал. 18 ст. выкон¬валi i iнш. павiннасцi (ездзiлi з «лiстaмi», адбывалi варту ў фальварках, памагалi агароднiкам i садоўнiкам, плацiлi падымнае i iнш.) . Пасля далучэння Беларусi да Pacii абкладалiся падушным падаткам. У 19 ст. злiлiся з iнш. катэгорыямi сялян. Тэрмiн « Б.» захаваўся, але набыў iншы сэнс: адзiнокi, бессямейны чалавек.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.