РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бажніца
 
(Багоўня, Ківот)
Драўляная шафка або палiчка з абразамi, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялi разьбой, упрыгожвалi ручнiкамi, выцi¬нaнкoaмi i iнш. Размяшчалася звычайна ў хаце на покуцi, зрэдку ў клецi ці гумне (дзе селянiн праводзiў значную частку свайго часу). У старажытнасцi пад Б. разумелi язычнiцкi храм, капiшча. Гэты сэнс у значнай ступенi захаваўся i ў больш познi час у aднociнах да рытуальнага месца, дзе адпраўлялі малітву,- каплiцы, слупавага знака, крыжа з распяццем на раздарожжы, малітвенага месца ў царкве, невялiкага iкaнacтaca ў святлiцы i iнш.
Бажніца
Вёска Цярэнічы Гомельскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.