РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Байдак
Пласкадоннае драўлянае грузавое судна з двухсхiльным дахам i мачтай. Нос i карма звужаныя, прычым карма амаль вертыкальная, нос з невялiкiм развалам, бакi крыху разгорнутыя. Даўж. 25-53 м, шыр. 4-10 м, грузападымальнасць 80-250 т. Па кан¬струкцыi самае вузкае, адносна сваёй даўжынi, i непаваротлiвае судна. Хадзiла ўверх i ўнiз па цячэнню paкi пад ветразем, служьла да 10 гадоў. Будaвалi Б. ў басейнах Дняпра i Прыпяцi. На Сожы, Бярэзiне, Пiне выкарыстоўвалi судны меншых памераў - паўбайдак; (грузападымальнасцю 40-80 т). Б. з'явiўся на Беларусi ў 16 ст., у сярэдаiне 19 ст. выцеснены больш зручнай берлiнай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.