РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Банцараўская культура
Археалагiчная культура плямён, якiя ў 6-8 ст. жылi ў Верхнiм Падняпроўi, Bepxнiм Панямоннi, Bepxнiм i Сярэднiм Падзвiннi. Назва ад гарадзiшча Банцараўшчына пад Miнскам. Насельнiцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй; паляванне i рыбалоўства мелi дапаможны характар; былi развiты здабыча i апрацоўка жалеза, бронзалiцейная вытворчасць, ган¬чарства, апрацоўка дрэва, косцi i iнш. Асноўным тыпам пасяленняў былi адкрытыя паселiшчы, размешчаныя на ўзвышшах у поймах рэк або мысападобных выступах надпоймавых тэрас. Многiя паселiшчы ўзнiклi каля больш pаннix гарадзiшчаў, якiя насельнiцтва дадаткова ўмацоўвала землянымi валамi i ператварала ў гарадзiшчы-сховiшчы. Жытлы будавалi наземныя (мелi слупавую канструкцыю) i паўзямлянкавыя (пераважна зрубнай канструкцыi, нiж¬нiя ix вянкi паглыблялiся ў зямлю ад 0,2 да 0,7-0,8 м). Жытлы мелi шмат¬камерную планiроўку, што сведчыла пра iснaвaннe родавых aднociн. Плошча жытлаў складала ад 7 -9 да 18-20 м2, унутры ix размяшчалiся печы-каменкi, радзей агнiшчы. Агнiшчы - вымaсткi з дробных камянёў, укрытых пластам глiны,- мелi авальную або круглую форму памерам 1,7-1,8 м, размяшчалi¬ся блiжэй да цэнтра жытла. Каля жытлаў размяшчалiся ямы-скляпы авальнай, прамавугольнай, яйцападобнай i круглай формы памерам 0,9-1,9 м, глыбiнёй ад 0,4 да 1 м, у разрэзе большасць з ix чашападобныя. Насельнiцтва вырабляла слабапрафiляваныя пласкадонныя ляпныя гаршкi, якiя мелi крыху адагнуты венчык, слабавыражаную шыйку, моцна апушчаны плячук, злёгку пукатае тулава. Трапляюцца круглабокiя, цылiндрычныя i мiскападобныя пасудзiны. На Падзвiннi было шмат слоiкападобных пасудзiн. У глiну дадавалiся жарства i буйназярнiсты пясок, на поўдні Б. к.- шамот (тоўчаныя чарапкi).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.