РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абора4
Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы. На Палессі вяровачныя аборы часта фарбавалі ў чорны колер (іншы раз звівалі з чорнай шэрсці); “Цяцёрка ў чорных аборках” – казалі пра сялянскую франціху. На Маларытчыне вядомы аборы з конскага воласа. Абора працягвалася (забарсвалася) праз вушкі лапця (забарсні), абкручаная анучай ступня зацягвалася аборай у пад’ёме і закручвалася накрыж да сярэдзіны галёнкі (на Пн Беларусі мужчыны карысталіся кароткімі аборамі, якія закручвалі толькі да шчыкалаткі). На Тураўшчыне жанчыны намотвалі аборы шчыльна, без прамежкаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.