РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абрадавая паэзія
Фальклорныя творы, што суправаджалі сямейныя і каляндарна-земляробчыя абрады; неад’емная частка духоўнай культуры народа. Паводле тэматыкі і прызначэння падзяляецца на сямейна-абрадавую паэзію і каляндарна-абрадавую паэзію. Характарызуецца багаццем зместу, разнастайнасцю і дасканаласцю формы. Акрамя песень уключае прыказкі, прымаўкі, рацэі-прыгаворы, віншаванні-зычэнні і інш. У значнай меры прадвызначае адметнасць бел. фальклору, яго агульнакультурную эстэтычную каштоўнасць. Узнікла ў першабытным грамадстве і захавала элементы язычніцкай рэлігіі (анімістычныя, татэмістычныя, антрапамарфічныя ўяўленні). Адыгрывала значную ролю ў арганізацыі сямейнага і працоўнага жыцця чалавека.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.