РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абрадавыя тканіны
Адзiн з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасцi беларусаў. У якасцi А. т. выкарыстоўвалi даматканыя, фабрычныя тканіны i разнастайныя вырабы з ix (прадметы адзення, ручнiкi, абрусы, посцiлкi i iнш.). Маглi быць тканіны, спецыяльна вырабленыя ддя пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), i прадметы штодзённага цi святочнага ўжытку, што набывалi абрадавую функцыю толькi ў пэўным абрадзе. Характар абраду вызначаў абставiны, час i спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённiк), наяўнасць цi адсутнасць дэкору, асаблiвасцi арнаментальнага аздаблення, каларыстычных спалучэнняў (напр., перавага белых цi чорных колераў у жалобных, пасцяных тканінax). А. т. выконвалi некалькi функцый: сацыяльна-эканам. (памер пасагу, колькасны склад атрыбутаў нябожчыка), знакавую (вывешванне ручнiка як знака жалобы), эстэтычную (узорыстыя тканіны ў вясельным абрадзе), вызначалi нацыянальную або рэгiянальную прыналежнасць. А. т. звязаны з магiчнай сiмволiкай. Cімвaлам злучэння служылi ручнiк-падножнік, а таксама ручнiк, якiм звязвалi маладых на вяселлi. Засцерагальнае значэнне мела ахвяраванне тканін на прыдарожныя, надмагiльныя крыжы (гл. Апатрапей). З сiмволiкай ураддiвасцi звязана ахвяраванне узорыстых тканін бярозе як духу раслiннасцi ў вясенне-летнiх абрадах.
Глядзіце таксама: Абрадавы касцюм
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.