РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абрады
Сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сiмвалiчна выражаюць i замацоўваюць адносiны людзей да прыроды i памiж сабою, ix паводзiны ў важных жыццёвых ciтyaцыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца. А. – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымлiваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфiчнага, драматычнага, дэкаратыуўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзiлiся ў першабытным грамадстве, калi людзi iмкнулiся заклiканнямi ўздзейнiчаць на незразумелыя iм з’явы прыроды. Былi звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымi ўмовамi, гpaмадскімi адносiнамi i падзялялiся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнiчыя, жывёлагадоўчы,. рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзiнныя, пахавальныя), грамадскiя i царкоўныя. Большасць бел. А. старажытнага паходжання ўзнiклi на агульнай усх.-слав. глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, .масленiцы, шчадравання, валачобнiцтва (гл. Валачобнікі) , абрадаў купальскай почы (гл. Kупалле) i iнш. Многiя А. звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўнiца), раслiннасцi. Асаблiвасць бел. А. – перапляценне ў ix аграрна-бытавых, язычнiцкiх i хрысцiянскiх элементаў. Царква iмкнулася забаранiць нар. А. або прыстасаваць ix да патрэб рэлiгiйнага культу, асобным А. вяселля, радзiн, пахавання i iнш. надаць рэлiгiйны змест. А. ў аснове сваёй захавалi нар. спецыфiку i нацыянальны каларыт, суправаджаюцца песнямi, танцамі, замовамi, карагодамi, пераапрананнем “каза”, “жораў”, “дзед”, “цыган” і інш.). У ix прысутнiчаюць элементы тэатралiзаванага дзеяння (гл. Народны тэатр), з iмi звязана каляндарна-абрадавая паэзiя i сямейна-абрадавая паэзiя. З цягам часу А. трацiлi першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.
Праводзіны зімы ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна
1987
Купалле на рацэ Піна
1985
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.