РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аброць
 
(Вобраць, Вуздэчка)
Вуздэчка, частка вупражы цi коннай амунiцыi для верхавой язды, што надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца i тады, калi каня вядуць на повадзе. Вядома з глыбокай старажытнасцi. У паўсядзённым ужытку сялян часцей выкарыстоўвалася вяровачная А. Для выязной вупражы i коннай амунiцыi. А. рабiлi са скуры, упрыгожвалi ажурным перапляценнем, блiскучымi металiчнымi накладкамi, махрыстым налобнiкам, кустамі; яна мела жалезныя цуглі, шоры. Пры верхавой яздзе сродкам кіравання з’яўляюцца павады, пры запрэжцы ў воз – лейцы, якія мацуюць да А.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.