РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аброчныя тканіны
 
(Абраканыя тканiны, Абракоўныя тканiны)
Від абрадавых тканін, што выраблялiся па зароку ў крызiсных сiтуацыях (хвароба, вайна, эпiдэмii i iнш.) i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў, апатрапеяў. Звычайна самыя прыгожыя А. т. ахвяравалi на крыжы, што стаялi на абочынах цi на скрыжаваннях дарог, каля крынiц, на могiлках, на прошчы, пазней ix вешалi на абразы у цэрквах, касцёлах, каплiцах. Найчасцей А. т. былi ўзорыстыя ручнiкi, а таксама фартушкi, абрусы, хусткi, стужкi. Выкарыстанне А. т. звязана з дахрысцiянскiмi вераваннямi старажытных славян. Зрэдку сустракаюцца i ў наш час.
Крыжы з аброчнымі тканінамі
Лельчыцкі раён
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.