РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абсыпанне
 
(Абсяванне)
Вясельны абрад, звязаны з магiяй павелiчэння сям’і i забеспячэння яе дабрабыту. Існавала ў 2 вiдах: маладых абсыпалi ix родзічы (сястра, мацi або хросная мацi, цётка): маладая сама абсыпала двор i хату уласную i маладога. Для А. мяшалi жыта, авёс, гарох, хмель, пазней пачалi дабаўляць дробныя манеты, цукеркі. Першы раз абсыпалi маладых, калi ix адпраўлялi да шлюбу. Мацi, замужняя сястра, хросная мацi, цётка (часам дзяўчынка да 15 гадоў, прычым толькі ў хаце маладога), набраўшы зерня у рэшата або ў фартух, станавiлася на ўслон i сыпала на маладых, калi яны iшлi да шлюбу; пры гэтым выказвала пажаданне iм «шчасця-долi, прыбытку у хаце, хлеве i полi,). Гэтак жа адбывалася А. маладых у хаце, калі яны вярталiся са шлюбу, калi маладую адпраўлялi да маладога i калi малады прывозiў яе да cвaix бацькоў. Пасля А. маладая дарыла абсыпальнiцы стан. палатна, калi гэта была дзяўчынка - стужку, мужчыне, якi здымаў абсыпальнiцу з услона, - пояс цi што-небудзь iншае. На двары пры ад’ездзе i прыездзе маладых ix абсыпала мацi-гаспадыня; калi не было мацi або яна была удавою, А. рабiла родная цётка або хросная мацi. Часам сват або дружкi паганялi абсыпальнiцу канчуком (бiзуном), i яна павiнна была тройчы абегчы вакол калёс з маладымi або вакол усяго вясельнага поезда i абсыпаць ix. У некаторых мясцовасцях абрад А. злiўся з абрадам аблiвання вадой. У гэтым выпадку мацi сыпала авёс у вядро з вадой, мачыла венік i апрысквала вясельны поезд, тройчы абягаючы яго. Астатнюю ваду яна вылівала пад пярэднiя колы воза, на якiм сядзелi маладыя (у наш час - пэрэднiя колы аўтамашыны, на якой вязуць маладых). Маладая, прыехаўшы ад шлюбу, абсыпала двор i хату зернем, якое брала з сабой, завязаўшы яго у рог хусткi або ў насоўку. Стоячы на возе, яна кiдала правай рукой шышкi (гускі) i iнш. дробнае печыва з каравайнага цеста (у наш час - цукеркi, баранкi), якiя падбiралi дзецi. Пры ўваходзе ў хату маладога, як i у сваю, маладая сыпала зерне па кутах, а на кожны рог стала i прыпечак клала булачку або шышку. Прысутныя iмкнулiся ўзяць хоць крышку гэтага зерня, каб пасеяць яго ў час сяўбы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.