РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абшчына
Адна з форм сацыяльнай арганiзацыi людзей. Узнiкла у перша¬бытным грамадстве - спачатку склада¬лася з кроўных родзiчаў i характары¬завалася калектыўнымi вытворчасцю i ўласнасцю на сродкі вытворчасцi, поўнай роўнасцю яе членаў. Развiццё вытворчых aдносін, павелiчэнне пра¬дукцыйнасцi працы ў выніку грамад¬скага раздзялення працоўнай дзейнасцi, узнiкненне класаў i дзяржавы прывяло да паступовага распаду родавай А. У класавых дакапiталiстычных гра¬мадствах А. была адной з нiжэйшых сацыяльных ячэек, арганiзаваных па¬водле саслоўнага i тэрытарыяльнага прынцыпу з поўным цi частковым cамакіраваннем i калектыўным вало¬даннем некаторымі сродкамі вытворча¬cцi, напр. зямлёй. У сярэднiя вякi суседская (тэрытарыяльная) А. аб'ядноўвала гал. чынам сялянскае насельнiцтва i была характэрнай для многіх еўрапейскiх краін. На Беларусi суседская А. называлася грамадой. Складалася з аднаго або некалькiх сельскiх пасяленняў, валодала ворнай зямлёй, пашамі, ляснымi ўгоддзямi i iнш. Мела органы самакiравання (сель¬скi сход), выбарных асоб (стараста, лаўнiкi, дзесяцкiя); iснаваў абшчынны суд (гл. Копны суд). У межах А. рэгулявалiся адносiны памiж сялянамi, размяркоўвалiся цяглавыя павiннасцi, назапашвалася i перадавалася з па¬калення ў пакаленне сацыяльна знач¬ная iнфармацыя, каштоўныя традыцыi i г. д. Адносiны ў сялянскай А. рэгла¬ментавалiся грамадскай думкай i звы¬чаёвым nравам, якое часта падмацоў¬валася дзярж. правам. Характэрнымi pысамi грамадскага побыту А. былi каляндарныя святы i звычаi (каляды, купаалле, талака, вячоркi, масавыя iгрышчы i iнш.). А. уплывала i на побыт сялянскай сям'i, яе звычаi i аб¬рады. Развiццё феадалiзму, якое супра¬ваджалася ўзмацненнем прыгоннай ci¬стэмы i знiшчэннем калектыўнай улас¬насцi на сродкi вытворчасцi, вяло да знiжэння сацыяльнай значымасцi сялянскiх А., i яны паступова пера¬тварылiся ў бяспраўныя прыдаткi дзярж. апарату. Гэты працэс на Бела¬pyci паскорыўся пасля аграрных i адмi¬ністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ 16 ст. (гл. Валочная nамера). Разам з тым у перыяд позняга феадалiзму (17-18 ст.) абшчынныя формы адно¬сін захавалiся ў арганiзацыi валасцей (на У Беларусi), копных сходаў i судоў, сельскiх грамад, дворышчаў i iнш. 3 пранiкненнем у сельскую гаспадарку капiталiстычных форм вы¬творчасцi (19 ст.) пачалося канчат¬ковае разбурэнне абшчынных адносiн i арганiзацый.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.