РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абыдзённік
Ручнiк ці кавалак па¬латна, вытканы калектыўна жанчынамi сяла на працягу дня (ад усходу да заходу сонца) цi ночы. Лакальныя назвы абдзённiк, будзеннiк, абудзенаў¬ка. 3годна нар. вераванням беларусаў навiзна, а значыць асаблiвая чысцiня надавалi А. магiчную сiлу супраць засухi, граду, эпiдэмiй, эпiзаотыi i iнш. няшчасцяў. Ткалi яго у 2-4 ніты (дауж. 3-6 i больш метраў), зрэдку вышывалi. Вешалi на прыдарожныя крыжы, абносiлi вакол вёскi, праганялi праз разасланы А. дамашнюю жывёлу (часам caмi людзi праходзiлi пад iм); пазней яго ахвяравалi царкве. Выка¬рыстанне А. бярэ пачатак у язычнiц¬кай рэлiгii ўсх.-слав. народаў i звязана з аграрнай, ачышчальнай апатрапейнай магiяй (гл. Апатрапей). У канцы 19¬пач. 20 ст. гэты абрад захаваўся пераважна ў беларусаў, значна менш – у рускіх і ўкраінцаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.