РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барана
Земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Паводле канструкцыi i гаспадарчага прызначэння вылучаюць некалькi тыпаў тра¬дыцыйнх Б.: вершалiна, смык, плеценая (вязаная) i брусковая (рамная). Усе тыпы Б. да канца 19 ст. рабiлi з дрэва. Найбольш распаўсюджанай была плеценая Б., што вькарыстоўвалася звычайна на стараворных землях. Яна мела дугападобную форму, якую ёй надаваў перыферыйны самайлук (лука, каблук); 4-6 радоў роўных прутоў па тры ў кожным радзе - утваралi рашотчаты каркас; на скрыжаваннi прутоў замацоувалi з дапамогай плеце¬ных вiтак-кольцаў дубовы я (радзей кляновыя, грабавыя) зубы (кляцы). Колькасць зубоў ад 16 да 25; у Панямоннi вядомы на 30 i 35 зубоў. Аснову брусковай Б. складала брусковая рашотка, у якую набiвалi драўляныя, а з канца 19 ст. жалезныя зубы. Форма ра¬шоткi i колькасць зубоў вагалiся ў залежнасцi ад экалагiчных умоў i мясцовай вытворчай традыцыi. Вядомы падоўжна-брусковыя i папярочна-бруско¬выя Б. Брусковая Б. была найбольш пашырана на ПнУ Беларусi, дзе змянiла смык-сукапатку. Традыцыйныя Б. выкарыстоувалi ў практычнай рабоце з коннай (хамутова-пастронкавай), а на ПдЗ Беларусi часам i з валовай (ярэмнай) запрэжкай. З пач. 20 ст. у нар. гаспадарцы пашыраны жалезныя Б. фабрычнай вытворчасцi. Традыцыйныя плеценыя i брусковыя Б. эпiзадычна захавалiся ў асабiстых гаспадарках да нашага часу.
Барана плеценая
Барана брусковая з драўлянымі зубамі
Рэчыцкі краязнаўчы музэй
Барана брусковая з жалезнымі зубамі
Вёска Жорнаўка Бярэзінскага раёна
Рады-барана
Вёска Морач Капыльскага раёна
Барана раскладная
Вёска Маскалішкі Пастаўскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.