РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барка1
 
Паходжаньне: iтал. bаrc
Драўлянае пласкатоннае судна для сплаву грузаў па рэках. Вядома на рэках Беларусi з 17 ст. i прымянялася ў басейне Дняпра i Прыпяцi да пач. 20 ст. Падзялялiся на сплаўныя i хадавыя. Сплаўныя Б. будавалi толькi на адзiн рэйс унiз па цячэннi paкi, пасля ix разбiралi i прадавалi на будаўнiчы матэрыял цi дровы. Іх рабiлi без ветразя, палубы i даху, з закругленымi носам i кармой, крыху нахiленымi бакамi. Памеры Б. розныя - у залежнасцi ад глыбiнi i шырынi рачнога фарватэру. Па Дняпры да Чорнага мора сплаўлялi вялiкiя Б.: даўж. 42-53 м, шыр. 15-17 м, груза¬падымальнасцю 320-800 т. Палескiя (пiнскiя) Б. у адрозненне ад сплаўных дняпроўскiх былi хадавымi i служылi нeкaлькi навiгацый (да 8 гадоў): хадзiлi ўнiз i ўверх па Прыпяцi, Пiне, Гapынi, Ясельдзе, Шчары, Дняпроўска - Бугскiм i Acінскiм каналах, нават заходзiлi ў Нёман. Б. пiнскай канструкцыi (чайка, паўбарка) мела дах, ветразь i параўнальна невял. памеры: даўж. 19-40 м, шыр. 2,8-5,6 м, грузападымальнасць ад 20-40 да 80 т. Акрамя беларускiх, па Дняпры хадзiлi таксама бранскiя i любецкiя (з г. Любеч на Чарнiгаўшчыне) Б.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.