РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барыс і Глеб
Дзень у народным, календары (адзначаўся 24 лiпеня с. ст.), у якi забаранялася выконваць цяжкiя работы: "на Барыса за серп i касу не бярыся». Лiчылася, што парушальнiкам гэтай забароны пагражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень сена,- хвароба i нездаровы прыплод; скiданыя ў гэты дзень cтaгi маглi быць спалены маланкай, тое ж чакала пуню цi гумно са звезеным ў гэты дзень хлебам. У дзень Б. i Г. асцерагалiся дажджу з навальнiцай, гэты ж дзень лiчыўся апошнiм днём купання.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.