РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барысавы камяні
Манументальныя помнiкi эпiграфiкi 12 ст. на тэр. Беларусi; 7 велiзарных валуноў з высечанымi на ix крыжамi i надпiсамi ў выглядзе грэчаскай формeлы “Господи помози рабу своему ... “. Вядома 5 ка¬мянёў у рэчышчы 3ах. Дзвiны - па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка i каля г. п. Друя, тры каля г. Дзiсна (2 каля былой в. Балоткi, адзiн каля былой в. Hакоўнікi); 2 на сушы - каля в. Дзятлаўка Аршанскага р-на (т. зв. Рагвалодаў камень) i каля в. Высокi Гарадзец Талачынскага р-на. Захавалiся тры камянi: адзiн з дзiсен-cкix камянёў (з надпiсам “Сулиборь хрьст” ), што ў 1887-88 падняты з дна paкi i адпраўлены ў Маскву (знаходзiцца ў музеi-запаведнiку “Каломенскае”) ; камень з в. Падкасцельцы, што ў 1981 падняты i ўстаноўлены каля Сафiйскага сабора ў Полацку; камень. што ў Друi. Астатнiя помнiкi разбураны.
 
Да прыняцця хрысцiянства (10 ст.) камянi былi язычнiцкiмi фетышамi. Неўраджаi i голад у пач. 12 ст. на Падзвiннi прывялi да адыходу ад хрысцiянства, вяртання да язычнiцкiх вераванняў i шанавання камянёў, каля якiх кaлiсьцi малiлiся аб ураджаi. Полацкi князь Барыс (правiў у 1127 - ¬29), якi быў вельмi набожны, для барацьбы з язычнiцкiмi культамi загадаў высякаць на камянях крыжы, па форме падобныя на крыж з «Галгофай», што сiмвалiзавала ператварэнне язычнiцкiх капiшчаў у хрысцiянскiя алтары. З язычнiцкiм аграрна-магiчным веснавым святам урадлiвасцi звязаны хрысцiянскi культ святых Барыса i Глеба, што сiмвалiзаваў свята першых усходаў яравых (прыняты ў 1072, канчаткова ўстаноулены ў 1115). Каб сiнтэзаваць язычнiцкiя i хрысцiянскiя вepaвaннi, узвысiць першых стараж.pycкix святых, а таксама ўвекавечыць сваё iмя, князь Барыс загадаў высякаць хрысцiянскiя надпiсы з iмeм Барыса. Яно згадваецца на 6 камянях (лiчыцца, што надпiсы высечаны ў мai 1128, у днi барысаглебскiх свят). На Рагвалодавым (Барысаглебскiм) камянi высе¬чана iмя Васiля (Рагвалода), сына Барыса « … в лето 6679 (1171) мая в 7 день доснен крест сий. Господи! Помози рабу своему Василию в крещении, имем Рогволоду, сыну Борисову».
 
У народзе камянi былi вядомы пад назвамi Барыс, Барыс-Хлебнiк, Барыс Глеб, Барысаглебскi, Пiсар, Пiсанiк i iнш. Захавалася шмат паданняў пра камянi: на дзiсенскiх надпiсы нiбыта высечаны залатымi лiтарамi; на кaмeнi каля в. Падкасцельцы быццам бы часта з'яўляецца бохан хлеба. Асаблiва шана¬валi камянi на сушы. У в. Bысокi Гарадзец у дзень святых Барыса i Глеба (2 мая) да каменя, над якiм пабудавана каплiца, i ручая пад назвай Барыс хадзiлi хрэсным ходам. Камень назы¬валi «Кравец» або «Сцяпан», з iм звязана паданне, нiбыта пад каменем жыў кравец, якi добра шыў адзенне, пакуль адзiн чалавек не пасмяяўся з яго, заказаўшы яму шыць “нi тое, нi сёе “. Захавалася шмат паданняў пра Рагвалодаў камень. Згодна аднаму з ix - гэта акамянелая жывёлiна, калiсьцi ка¬мень быў на чатырох нагах i меў галаву. Мясцовы млынар адсек яму галаву i перарабiў яе на жорны, якiя caмi змалолiся ў пясок i перамалолi ўсё багацце i сям'ю млынара. Паводле другога падання пад каменем знаходзiлася магiла князя Васiля (Рагвалода), якi загiнуў тут у бiтве. Паводле трэцяга на гэтым месцы адбылася бiтва памiж Рагвалодам i друцкiмi князямi. Рагвалод перамог i ў гонар перамогi загадаў высечы на кaмeнi крыж з надпiсамi. Паводле чацвёртага падання Рагвалод, вяртаючыся з паходу, адпачываў з дружынай i ўбачыў тут свайго бацьку - нябожчыка Барыса з братам Глебам. У гонар гэтага быу пастаўлены камень¬ - помнiк i названы Барысаглебскiм.
Барысаў камень, які знаходзіўся каля былой вёскі Накоўнікі Верхнядзьвінскага раёна.
Барысаў камень каля Сафійскага Сабора ў Полацку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.